3 траўня 2024, Пятніца, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр і еўра будуць даражэць паскоранымі тэмпамі

11

Нацыянальны банк плануе на 1% у месяц зніжаць курс беларускага рубля да кошыку замежных валют.

Паводле інфармацыі БелаПАН, адпаведныя планы былі пазначаныя рэгулятарам паводле вынікаў разгляду сітуацыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы ў студзені-жніўні 2014 года.

Нагадаем, вартасць кошыка валют разлічваецца як сярэдняя геаметрычная сума двухбаковых курсаў беларускага рубля да даляра ЗША, еўра, расейскага рубля.

Паводле звестак Нацбанка, з пачатку года, то бок, за 10 месяцаў, курс беларускага рубля да кошыка валют знізіўся на 1,57%. Няцяжка палічыць, што новаўвядзенне Нацбанка можа істотна паўплываць на рост даляра і еўра ў дачыненні да беларускага рубля, піша «Салiдарнасць».

У 2014 годзе назіралася нераўнамернае змяненне курсу беларускага рубля да кошыку замежных валют.

Так, за першы квартал курс беларускага рубля да кошыку замежных валют знізіўся на 1%, паводле вынікаў за першае паўгоддзе - на 5,81%, за студзень-верасень - на 1,92%. Умацаванне беларускага рубля да кошыку замежных валют асобна ў трэцім квартале абумоўленае тым, што ў ліпені-верасні беларускі рубель істотна ўмацаваўся да расейскага рубля, што тлумачылася хуткім паслабленнем курсу расейскага рубля да даляра.

Нагадаем, Нацыянальны банк Беларусі падчас апошняга пашыранага пасяджэння ўправы, якое адбыўся ў ліпені, заявіў аб немэтазгоднасці паскарэння тэмпаў дэвальвацыі беларускага рубля. «Больш хуткая дэвальвацыя беларускага рубля можа прычыніцца да значных курсавых страт, супастаўных і нават перасягальных станоўчы эфект ад павелічэння экспартнага прыбытку», - падкрэсліў начальнік галоўнай управы манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанка Дзмітрый Калечыц.

Згодна з прагнозам Нацбанка, у 2014 годзе абменны курс беларускага рубля ў дачыненні да даляра знізіцца на 12-13%. Паводле інфармацыі БелаПАН, такі прагноз Нацбанк зацвердзіў у чэрвені ў рамках пастановы аб рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі да канца года.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках