3 траўня 2024, Пятніца, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парэчанкаў пагутарыў з Царовым і загаварыў пра «генацыд расейскага народа»

77
Парэчанкаў пагутарыў з Царовым і загаварыў пра «генацыд расейскага народа»

Расейскі актор Міхаіл Парэчанкаў параўнаў «генацыд расейскага народа ва Украіне» з генацыдам габрэйскага і армянскага народаў.

Аб гэтым актор распавёў у інтэрв'ю Lenta.ru.

Міхаіл Парэчанкаў даў інтэрв'ю, прысвечанае новаму твору Мікіты Міхалкова «Сонечны ўдар», і пракаментаваў падзеі ва Украіне, піша ДеПо.

Актор распавёў пра тое, як ён здымаўся ў фільме «Паддубны», здымкі якога праходзілі ва Украіне:

«Калі мы здымалі фільм «Паддубны», мы ўявіць не маглі, што такое пачнецца. І мы спакойна жылі і здымалі ва Украіне. І гаварылі там па-расейску. І тады ніякіх падзей і блізка не было, і мы спакойна існавалі ў абрабаванай, жабрацкай, зняважанай краіне, якая з'яўляецца нашым бліжэйшым суседам. А калі выйшаў фільм «Паддубны», яго расшкуматалі, і ўжо потым не пусцілі ва Украіну, абвінавачваючы нас ва ўсіх страшных грахах...».

Затым Парэчанкаў распавёў аб генацыдзе расейцаў, які можа дайсці і да Расеі:

«Генацыд габрэйскага народа прызналі, армянскага народа - прызналі; а генацыд расейскага народа не прызнаюць, хоць ён доўжыцца ва Украіне і можа прыйсці сюды».

Нагадаем, надоечы актор падтрымаў сепаратыстаў і сустрэўся са «спікерам парламента Наваросіі» Алегам Царовым.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках