3 траўня 2024, Пятніца, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У студэнтак, якія прыбылі ў Беларусь з Нігерыі, шукаюць Эболу

16
У студэнтак, якія прыбылі ў Беларусь з Нігерыі, шукаюць Эболу

Высокую тэмпературу ў іх адмысловая прылада зафіксавала яшчэ ў аэрапорце.

Нашыя медыкі гатовыя сустрэць замежную заразу у поўным узбраенні. Падчас аднаго з дзяжурстваў у аэрапорце «Мінск» спецабсталяванне спыніла двух студэнтаў з Нігерыі з падвышанай тэмпературай цела. Замежнікаў тут жа ізалявалі і накіравалі ў Менскую інфекцыйную лякарню, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Двое грамадзян Нігерыі, якіх знялі з самалёта, знаходзяцца ў нашай клініцы. Так, электронныя тэрмометры ў аэрапорце паказалі падвышэнне ў іх тэмпературы цела, - распавёў галоўны лекар Менскай інфекцыйнай лякарні Мікалай Юроўскі. - Але бываюць і збоі электронных прылад. Мы высветлілі, што нігерыйскія грамадзяне практычна здаровыя: аналізы ў норме, скаргаў і на сып няма, аналіз на вірус Эбола адмоўны. У іх не было кантактаў з хворымі, яны не ўдзельнічалі ні ў якіх рытуалах, не былі ў асяродку захворвання. Моладзь прыехала для вучобы на падрыхтоўчым аддзяленні, неўзабаве іх выпішуць.

Спецыяліст растлумачыў, што прышчэпкі ад віруса Эбола не існуе. У групе рызыкі грамадзяне, якія пабывалі ў асяродку і ў якіх цягам трох тыдняў пасля гэтага паднялася тэмпература, пачалася інтаксікацыя (галаўны боль і боль у суставах), з'явіўся гемарагічны сып на целе.

- Мяркуецца, што паветраным шляхам вірус Эбола не перадаецца, але кропельным, кантактна-бытавым і палавым шляхам заражэнні існуюць, усялякае біялагічнае асяроддзе (сліна, кроў, спаражненні) хворага можа ўтрымліваць вірус і быць небяспечным для таго, хто за ім даглядае, - растлумачыў ён.

У сваю чаргу ў аэрапорце «Мінск» пацвердзілі, што спецыялісты назіраюць за ўсімі пасажырамі, якія прыбываюць у Беларусь.

- У нас ёсць абсталяванне, якое скануе у тым ліку і падвышэнне тэмпературы цела, - распавёў гендырэктар Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» Дзмітрый Мелікян. - Ёсць спецыяльны бокс (прыкладна на 150 чалавек), дзе пры найменшым падазрэнні падарожнікі будуць аддзеленыя ад астатніх. Ёсць спецыяльная медыцынская служба, якая кіруе гэтымі пытаннямі і сустракае пасажыраў кожнага борта.

Фота: abnews.ru

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках