3 траўня 2024, Пятніца, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхару Смалявічаў далі 15 дзён арышту за футболку «Свабоду палітвязням»

7
Жыхару Смалявічаў далі 15 дзён арышту за футболку «Свабоду палітвязням»

Актывіста і распаўсюдніка незалежнай прэсы са Смалявічаў Андрэя Кашэўскага затрымалі яшчэ 9 кастрычніка.

Ён праходзіў ля ЦУМа ў Менску ў футболцы з надпісам «Свабоду палітвязням!" і пералікам іх прозвішчаў. Пасля складання трох пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях (артыкул 17.1 («дробнае хуліганства»), артыкул 23.34 («несанкцыянаванае масавае мерапрыемства») і артыкул 23.4 ("непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі») яго пакінулі да суду ў пастарунку, піша сайт ПЦ «Вясна».

10 кастрычніка ў судзе Савецкага раёна Менска суддзя Эдуард Якубоўскі вынес пастанову аб арышце актывіста на 15 дзён. У знак пратэсту супраць несправядлівай судовай пастановы Андрэй Кашэўскі праводзіць акцыю маўчання.

Гэта трэцяя адміністрацыйная справа супраць Кашэўскага ў гэтым годзе.

Фота: nn.by

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках