3 траўня 2024, Пятніца, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка распавёў аб продажы «Гродна-Азоту» і МЗКЦ

9
Сямашка распавёў аб продажы «Гродна-Азоту» і МЗКЦ

Беларусь гатовая пайсці толькі на мінімальныя саступкі пакупнікам.

Уладзімір Сямашка нагадаў, што 29 ліпеня конкурсны адбор інвестара для ўдзелу ў прыватызацыі акцый "Гродна-Азот", якія належаць дзяржаве, не адбыўся праз адсутнасць заявак на ўдзел у ім, піша БелТА. "Цяпер размова будзе працягнутая ў рамках наўпроставых перамоў. На наступным тыдні ў мяне адбудзецца сустрэча з адным з патэнцыйных партнёраў", - заявіў ён.

Ён заявіў, што, нягледзячы на адсутнасць ажыятажу, дзяржава не збіраецца зніжаць кошт акцый. "Ідзе пэўная гульня з боку прэтэндэнтаў на зніжэнне кошту пакупкі нашага прадпрыемства, - заявіў першы віцэ-прэм'ер. - Гульня на паніжэнне кошту, змену ўмоў конкурсу бесперспектыўная. Мы кажам, што ёсць тэхнічнае заданне мадэрнізацыі "Гродна Азоту", і мы ад яго ні на крок улева, ні на крок управа не адыдзем. Ну, можа, на паўкроку, каб знайсці кампраміс".

Менскі завод колавых цягачоў ужо таксама гатовы да продажу - ацэнка актываў закончаная. Аднак і тут расейскія інвестары не спяшаюцца на прапанову. Са слоў віцэ-прэм'ера, з расейскім партнёрам пакуль ёсць рознагалоссі.

Дамоўленасць аб продажы пакета акцый ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў" расейскаму інвестару была дасягнутая ў канцы 2013 года. Тады было названае расейскае ААТ "РТ-Аўта" (даччыная структура карпарацыі "Растэхналогіі"). Таксама было агучана, што расейскаму інвестару плануецца прадаць пакет МЗКЦ (75% мінус 1 акцыя) паводле вынікаў правядзення дадатковай эмісіі зыходзячы з рынкавага кошту акцый. Сродкі інвестара меркавалася накіраваць на мадэрнізацыю і тэхнічнае перааснашчэнне. Аднак інвестар так і не наважыўся купіць беларускі завод.

Такая ж гісторыя, сказаў Сямашка, і з праектам, які рэалізуецца з удзелам "Інтэграла", што ўваходзіць у лік пяці інтэграцыйных праектаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках