3 траўня 2024, Пятніца, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў падпісаў закон аб «асаблівым статусе» часткі Данбаса

5
Турчынаў падпісаў закон аб «асаблівым статусе» часткі Данбаса

Закон накіраваны на подпіс прэзідэнту Украіны.

У аўторак, 14 верасня, спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў падпісаў закон №5081 «Аб асаблівым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей», піша ZN.ua.

Паведамленне аб адпаведным этапе праходжання гэтага закона было апублікаванае на сайце парламента. Цяпер гэты закон накіраваны на подпіс прэзідэнту Украіны.

Нагадаем, Вярхоўная Рада на закрытым пасяджэнні 16 верасня прыняла прэзідэнцкі закон аб увядзенні асаблівага парадку самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей тэрмінам на тры гады, а таксама аб правядзенні пазачарговых мясцовых выбараў у гэтых рэгіёнах 7 снежня гэтага года.

Вярхоўная Рада таксама прыняла закон, які вызваляе ад крымінальнай адказнасці некаторыя катэгорыі асоб, якія ўчынілі крымінальныя злачынствы ў перыяд з 22 лютым 2014 года да дня ўваходжання ў дзеянне гэтага закона на тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей, дзе праводзілася антытэрарыстычная аперацыя (АТА).

Раней у Кабінеце міністраў заявілі, што закон пра «асаблівы статус» Данбаса (асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей) будзе выконвацца толькі пры ўмове правядзення выбараў, узгодненых з Украінай.

Фота: podrobnosti.ua

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках