3 траўня 2024, Пятніца, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страты беларускіх прадпрыемстваў выраслі ў 1,8 разоў

11
Страты беларускіх прадпрыемстваў выраслі ў 1,8 разоў

Паводле вынікаў працы за студзень-жнівень 2014 г стратнымі ў Беларусі было 1223 арганізацыя.

Гэта 15,1% ад агульнай колькасці арганізацый, якія ўлічваюцца ў гэтым шэрагу (за студзень-жнівень 2013 - 747 арганізацый, або 9,2%), паведамляе АФН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Сума чыстай страты стратных арганізацый за студзень-жнівень 2014 склала 8,8 трлн рублёў, або ў 1,8 разоў больш, чым за студзень-жнівень 2013 года.

Найбольшы адсотак (ад агульнай колькасці) стратных прадпрыемстваў прыпадае на Менск - 28,2%, найменшы - на Гарадзенскую вобласць - 8,3%. Найбольшая ўдзельная вага стратных прадпрыемстваў у рыбалоўстве і рыбаводстве - 73,7%, у прамысловасці - 27,4%, гатэльным і рэстарацыйным бізнэсе - 20,5%, гандлю - 17,1%, у фінансавай дзейнасці - 14,3%, транспарце - 13,5%.

Найменшая доля стратных прадпрыемстваў зафіксаваная ў ахове здароўя і сацыяльных паслуг - 6,4%, сувязі - 6,4% і сельскай гаспадарцы - 6,8%.

У 2013 годзе стратнымі былі 752 арганізацыі (9,1% ад агульнай колькасці), сума іх чыстых стратаў склала 8,8 трлн рублёў (у 2,6 разоў больш, чым за 2012).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках