3 траўня 2024, Пятніца, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін пра знікненні татараў у Крыме: Першы раз чую

34
Пуцін пра знікненні татараў у Крыме: Першы раз чую

Прэзідэнт Расеі ўзяў удзел у пасяджэнні Савета ў развіцці грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека.

Падчас сваёй прамовы кіраўнік суседняй дзяржавы заявіў, што галоўнай трагедыяй на Данбасе з'яўляецца «адчужэнне ўкраінскага і рускага народаў», піша РІА "Новости".

«Самая галоўная трагедыя - гэта адчужэнне ўкраінскага і рускага народаў. Гэта самая вялікая трагедыя, - сказаў ён. - Трэба пры ўсіх наяўных сёння праблемах шукаць шлях да таго, каб пераадолець гэты стан. Гэта, безумоўна, трэба рабіць сумесна з украінскімі ўладамі», - адзначыў Пуцін.

Акрамя гэтага, прэзідэнт сказаў, што Расея не можа не пастаўляць ва Усходнюю Украіну гуманітарную дапамогу. «Мы не можам склаўшы рукі глядзець на тое, як людзі проста паміраюць - або ад голаду, як вы тут сказалі, альбо без медыкаментаў і без аказання медыцынскай дапамогі», - заявіў Пуцін. Гуманітарны складнік у гэтым пытанні, на ягоную думку, важнейшы за прававы.

У час размовы з прэзідэнтам праваабаронцы не абышлі ўвагай праблемы татараў у Крыме, у прыватнасці паведамленні аб іх знікненні і прыгнятанні праз непрызнанне пераходу Крыма ў склад РФ.

Прэзідэнт, як паведамляе "Интерфакс", выказаў здзіўленне з нагоды інфармацыі пра пераслед прадстаўнікоў крымскіх татараў. Пры гэтым, адзначае агенцтва, Пуцін заявіў, што ў першы раз чуе пра тое, што «там ёсць нейкія знікненні людзей».

На гэтую праблему на чале дзяржавы ўказаў сябра СПЧ Мікалай Сванідзэ. Ён заявіў, што ў яго маецца інфармацыя пра факты «знікнення, прамых выкраданняў» крымскіх татараў «людзьмі без апазнавальных знакаў».

«З нагоды нейкіх праяваў, трэба, вядома, уважліва паглядзець. Я вам удзячны за тое, што вы звярнулі на гэта ўвагу. Я ў першыню чую ад вас, што там ёсць нейкія знікненні людзей. Незразумела, хто гэта робіць , навошта гэта робіць. Мне зусім гэта незразумела», - сказаў Пуцін.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў Крыме нельга дапусціць узнікнення напружанасці на нацыянальнай глебе. «Мы павінны ўлічваць, што там акрамя крымскіх татараў пражываюць і грэкі, і ўкраінцы, і немцы, і рускія», - заявіў ён.

«Там гэта вельмі значная сфера, людзі неадназначна ўспрымаюць усё, што там адбываецца ў гэтай сферы (падтрымка крымскіх татараў). Нам ні ў якім разе нельга прывесці да таго, каб паўстала нейкае напружанне», - заявіў прэзідэнт Расеі.

Архіўнае фота AP

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках