3 траўня 2024, Пятніца, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсен Авакаў: Сутыкненні пад Радай - піяр перад выбарамі

2
Арсен Авакаў: Сутыкненні пад Радай - піяр перад выбарамі

Сутыкненні пад сценамі Вярхоўнай Рады былі справакаваныя палітычнымі сіламі, якія піярацца на бойках.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў, паабяцаўшы бесстаронняе расследаванне фактаў правапарушэнняў, у якіх пацярпела 15 супрацоўнікаў міліцыі, у тым ліку байцоў Нацгвардыі.

«Завяршыліся сутыкненні пад Вярхоўнай Радай. Пятнаццаць параненых міліцыянтаў, двое цяжка: прабітая галава байца, разарваная ўзрыўпакетам нага... За што?!! Якая такая вайна, якая прычына дадала 15 раненняў байцам?! Каму была выгадная буза пад Радай, акрамя як ворагам Украіны? Каму гэта трэба? Тым палітычным сілам, якія могуць сябе падтрымліваць толькі ў хаосе, у негатыве боек піярацца», - напісаў кіраўнік МУС.

Міністр выказаў шкадаванне праз тое, што галасаванне за шэраг важных законапраектаў, у прыватнасці, адносна выдзялення сродкаў для параненых і ветэранаў АТА, было сарванае.

«Патуранняў бардаку не будзе. Паводле вынікаў сутыкненняў пад парламентам праваахоўнікі затрымалі 37 удзельнікаў беспарадкаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў бойках, якія кідалі брук ў людзей, узрыўпакеты, стралялі па вокнах Вярхоўнай Рады. Жалю і скідак на «маўляў, мы браты-майданаўцы» - не будзе. Толькі закон», - запэўніў міністр.

Фота з архіву Reuters

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках