3 траўня 2024, Пятніца, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сімферопалі знайшлі мёртвым крымска-татарскага студэнта (Відэа)

7

Праваахоўнікі акупаванай паўвыспы афіцыйна сітуацыю не каментуюць.

У Сімферопалі знайшлі мёртвым аднаго са студэнтаў, якія напярэдадні зніклі ў Крыме, гаворыцца ў сюжэце ТСН.

Двое сяброў крымскіх татар - Арцём Дайрабэкаў і Бялял Білялаў учора не вярнуліся дадому. Іх тэлефоны не адказвалі ўсю ноч, а сёння раніцай цела Білялава выявілі на ўскраіне горада.

Праваахоўнікі акупаванай паўвыспы афіцыйна сітуацыю не каментуюць. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 18-гадовы атруціўся так званым «спайсам» - сінтэтычнай сумессю для палення. Ягонага таварыша, Арцёма Дайрабэкава медыкі выратавалі. У сацсетцы хлопец паведаміў, што з ім усё ў парадку. У той жа час у інтэрнэце з'явілася супярэчлівая інфармацыя. Старшыня фонду «Крым» у Польшчы Рыза Асанаў паведаміў, што хлопцаў знайшлі са слядамі катаванняў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках