3 траўня 2024, Пятніца, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: Лукашэнка - саюзнік Пуціна ў вайне з Украінай

7

Успрыманне Лукашэнкі як нейтральнай боку ў расейска-украінскім канфлікце з'яўляецца ілюзіяй.

Такое меркаванне выказаў на міжнароднай канферэнцыі «Форум 2000» у Празе кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна», былы палітвязень Алесь Бяляцкі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Расейскія вайсковыя базы, агульная паветраная абарона, велічэзная эканамічная залежнасць, культурная і моўная русіфікацыя, асіміляцыя беларусаў - вось адказ, на чыім баку Лукашэнка», - патлумачыў Алесь Бяляцкі. З ягоных слоў, улады Беларусі з'яўляюцца незалежнымі толькі ў той ступені, у якой ім дазваляе Пуцін.

Кіраўнік «Вясны» папярэдзіў аб небяспецы «азербайджанізацыі» Беларусі - сітуацыі, калі Азербайджан, дзе ёсць палітвязні і няма свабоднай прэсы і выбараў, старшынюе ў Радзе Еўропы, арганізацыі, створанай для абароны правоў чалавека і асноўных свабодаў. «Дыктатары заўсёды знаходзяць чым гандляваць: рэсурсы, нафта, транзіт, геапалітычнае месцазнаходжанне краіны», - сказаў беларускі праваабаронца ў сваім выступе, нагадаўшы, што ў Беларусі па-ранейшаму знаходзяцца за кратамі палітвязні.

Алесь Бяляцкі падкрэсліў: прычыны расейскага ўварвання ва Украіну ў тым, што расейскае кіраўніцтва адчула небяспеку пасля таго, як украінскі народ скінуў карумпаваную ўладу. «Я насамрэч ведаю, якая Украіна задавальняла б Расею і Пуціна - такая, як сённяшняя Беларусь, несамастойная ні палітычна, ні эканамічна дыктатура. Такая, як Беларусь, дзе не чуваць голасу здушанага народу і незалежнасць якой прывідная і слабая».

У канцы сваёй прамовы Алесь Бяляцкі заклікаў да аб'яднання людзей, якія разважаюць у катэгорыях дэмакратыі, свабоды і правоў чалавека - бо недэмакратычныя рэжымы актыўна дапамагаюць адзін аднаму, і таму трэба змагацца супраць «інтэрнацыяналу дыктатур».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках