2 траўня 2024, Чацвер, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна пабудуе новы газаправод у Польшчу

20
Украіна пабудуе новы газаправод у Польшчу

Украіна плануе пабудаваць новы газаправод у Польшчу да 2020 года.

Пра гэта заявіў намеснік старшыні праўлення польскай кампаніі Polenergia Радаслаў Дудзінскі, паведамляе «Укрінфарм».

«Паводле прагнозаў украінскага боку, будаўніцтва новага газаправода з Украіны ў Польшчу будзе каштаваць 200-245 мільёнаў даляраў або 200 мільёнаў еўра. Агулам, з Польшчы ва Украіну, а таксама рэверсам з Украіны ў Польшчу па гэтым газаправодзе можна будзе транспартаваць 8-10 мільярдаў кубаметраў газу ў год», - адзначыў Дудзінскі.

З ягоных слоў, гаворка ідзе аб будаўніцтве ва Украіне ўчастка газаправода даўжынёй 110 км ад пункта прыёму газу Драздовічы (каля мяжы з Польшчай) да падземных сховішчаў газу Більча Волыця (17 млрд куб м газу) і Апарскае (1,9 млрд куб м). З польскага боку мяжы будаўніцтвам інфраструктуры зоймецца польскі аператар газаправодаў Gaz-System.

«Гэта можна ўважаць як патэнцыял для стратэгічнага газавага рэзерву, калі еўрапейскія фірмы, якія дзейнічаюць на польскім, славацкім, вугорскім або румынскім рынках, змогуць у летні сезон назапашваць ва ўкраінскіх сховішчах газ, каб затым выкарыстоўваць яго ў зімовы перыяд», - адзначыў прадстаўнік польскай кампаніі.

Цяпер будаўніцтва газаправода знаходзіцца на этапе тэхніка-эканамічнага абгрунтавання (ТЭА), якое рыхтуе Укртрансгаз сумесна з Gaz-System.

«Мы супрацоўнічаем з Нафтагазам Украіны і задэкларавалі гатоўнасць падтрымаць украінскую кампанію ў арганізацыі фінансавання і не выключаем уласнага ўдзелу ў фінансаванні праекта», - заявіў намеснік кіраўніка праўлення польскай Polenergia.

Ён адзначыў, што дзякуючы гэтаму газаправоду Украіна зможа атрымліваць з тэрыторыі Польшчы прыродны газ, набыты на нямецкім рынку ў кампаній Statoil, BP, Shell, RWE або розных трэйдараў, а таксама звадкаваны газ, які будзе транспартавацца з тэрміналу LNG ў горадзе Свінауйсьце.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках