28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Магілёва пазбавіўся жытла праз запазычанасць за камунальныя паслугі

8
Жыхар Магілёва пазбавіўся жытла праз запазычанасць за камунальныя паслугі

Магілёўца выселілі з «сацыяльнай кватэры».

Некалькі гадоў ён ігнараваў аплату жыллёва-камунальных паслуг і пазбавіўся добраўпарадкаванага жылля, піша сайт ЦГИС.

Як распавялі спецыялісты Цэнтра гарадскіх інфармацыйных сістэм, 20-гадовы хлопец у 2010 годзе атрымаў ад дзяржавы двухпакаёвую сацыяльную кватэру і пастанавіў не плаціць за камунальныя паслугі. У выніку за некалькі гадоў ўтварылася запазычанасць у суме 5,6 млн рублёў і было налічана 8,3 млн рублёў пені.

Ні адключэння ад камунальных паслуг, ні аформленыя выканаўчыя дакументы не прымусілі хлопца пачаць аплачваць камунальныя паслугі. Вынікам такіх безадказных паводзін стала высяленне яго з добраўпарадкаванай кватэры на вуліцы Касманаўтаў у менш камфартабельнае памяшканне на вуліцы Лазарэнка - з агульнай кухняй і душавой на некалькі пакояў.

Усвядоміўшы, што можна страціць і гэтае жыллё, на сённяшні дзень на новым адрасе Казлоў І.Б. спраўна аплачвае жыллёва-камунальныя паслугі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках