28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent упаў да $85

14
Кошт нафты Brent упаў да $85

Нафта маркі Brent патаннела да мінімуму з 2010 года.

Яе кошт на Лонданскай біржы дасягнуў $85,04 за барэль. Амерыканская нафта WTI патаннела ў Нью-Ёрку на 4,6% да $81,84 даляра за барэль, піша ТАСС са спасылкай на Wall Street Journal.

Адмоўная дынаміка коштаў на паліва адзначана на фоне заяў Саудаўскай Аравіі аб тым, што яна не пярэчыць супраць захавання нізкіх сусветных коштаў цягам доўгага часу і, хутчэй за ўсё, не збіраецца скарачаць здабычу. Чакаецца, што 27 лістапада АПЕК разгледзіць квоту на здабычу, якая складае 30 млн барэляў у дзень.

Акрамя таго, у аўторак Міжнароднае энэргетычнае агенцтва скараціла прагноз сусветнага попыту ў 2014 годзе на 200 тыс барэляў у дзень да 92,4 млн барэляў, чакаючы росту попыту паводле вынікаў 2014 на 0,7% у гадавым выражэнні. Паводле ацэнак МЭА, сусветны попыт нафты павялічыцца ў 2015 годзе на 1,1 млн барэляў у дзень, або на 1,2% ў сярэднім да 93,25 млн барэляў у дзень. Тым ня менш, папярэдні прагноз агенцтва попыту нафты ў 2015 годзе зніжаны на 300 тыс барэляў у дзень.

У МЭА падлічылі, што ў 2014 годзе рост сусветнага попыту на нафту можа апынуцца мінімальным з 2009 года.

Падзенне кошту нафты, якое назіраецца з сярэдзіны 2014 года, асабліва ўдарыла па Расеі. Барэль Brent, да якой прывязаная каціроўка расейскай Urals, за гэты час патаннеў больш чым на 20%. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін дапусціў магчымасць скарачэння расходаў бюджэту ў сувязі з падзеннем коштаў нафты.

14 кастрычніка кошты нафты Brent дасягнулі самай нізкай адзнакі за апошнія 4 гады - ніжэй за $88 за барэль. Гэта прывяло да істотнага абвалу рубля што да даляра і еўра.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках