28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сутыкненне ў Ганконгу: паліцыя разганяе дэманстрантаў

1
Сутыкненне ў Ганконгу: паліцыя разганяе дэманстрантаў

У Ганконгу ў ноч адбыліся сутыкненні паміж удзельнікамі пратэсту і паліцыяй.

Улады паспрабавалі ачысціць ад дэманстрантаў падземны пераход перад будынкам адміністрацыі гэтай тэрыторыі. Сотні паліцэйскіх выкарыстоўвалі дубінкі і перачны газ для разгону ўдзельнікаў руху «Окупай Сентрал», якія пратэставалі супраць планаў Пекіна праводзіць адбор кандыдатаў на пасаду кіраўніка адміністрацыі Ганконга на выбарах у 2017 годзе. Некалькі чалавек атрымалі раненні і больш за 40 дэманстрантаў былі арыштаваныя, паведамляе BBC.

Удзельнікі руху пратэсту, многія з якіх з'яўляюцца студэнтамі, блакуюць кварталы ў цэнтральнай частцы Ганконга ўжо больш за два тыдні.

Рух «Оккупай Сентрал» паўстаў у адказ на жорсткі разгон мірнага пратэсту ў цэнтры горада. З тых часоў улады імкнуліся не ўжываць гвалту супраць пратэстоўцаў.

Аднак ужо тры дні паліцыя праводзіць аперацыю выцяснення дэманстрантаў з цэнтральнай часткі Ганконга. Улады тлумачаць гэта неабходнасцю наладзіць нармальную працу транспарту і кажуць, што іх дзеянні не накіраваныя на разгон пратэстоўцаў.

Удзельнікі «Окупай Сентрал» занялі падземны пераход, пасля таго як у аўторак іх адціснулі з фінансавага цэнтра Ганконга.

Прадстаўнік ганконгскай паліцыі паведаміў, што было арыштавана 45 чалавек за «незаконны сход у неналежным месцы».

Улады настойваюць на тым, што ніхто з затрыманых не пацярпеў, аднак мясцовы тэлеканал TVB паказаў кадры, на якіх відаць, як паліцыянты збіваюць дэманстранта.

На грубае абыходжанне з боку паліцыі паскардзіўся і адзін з журналістаў, якія знаходзіліся там.

Кіраўніцтва паліцыі пазней выпусціла заяву, у якой паабяцала расследаваць празмернае прымяненне сілы з боку сваіх супрацоўнікаў.

Як перадаюць карэспандэнты, спачатку да руху «Окупай Сентрал» далучыліся тысячы Ганконгцаў, аднак цяпер, калі пратэсты доўжацца ўжо трэці тыдзень, колькасць іх удзельнікаў прыкметна зменшылася.

У мінулую нядзелю кіраўнік адміністрацыі Ганконга Лян Чжэн’ін заявіў, што ва ўдзельнікаў вулічных акцый пратэсту няма ні адзінага шанцу змяніць пазіцыю Пекіна наконт фармату выбараў 2017 года.

У тэлеінтэрв'ю Лян сказаў, што пратэсты «выйшлі з-пад кантролю», і не выключыў магчымасці прымянення сілы для іх спынення.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках