27 красавiка 2024, Субота, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Рыбак едзе ў Гародню, каб сабраць girl groups

3
Аляксандр Рыбак едзе ў Гародню, каб сабраць girl groups

Гурт пазмагаецца за ўдзел у «Еўравізіі».

Пераможца «Еўравізіі-2009», спявак і скрыпач Аляксандр Рыбак возьме непасрэдны ўдзел у нацыянальным адборы песеннага конкурсу «Еўравізіі -2015». Але не ў якасці выканаўцы, а ў якасці прадзюсара. Як ён сам прызнаецца, гэта была ягоная даўняя мара, піша Блог Гародня.

Песня ўжо напісаная. Аўтарам і слоў, і музыкі стаў Аляксандр. Справа засталося за калектывам, які гэтую песню выканае. Рыбак 19 кастрычніка прыязджае ў Гародню, каб правесці кастынг, у выніку якога будуць адабраныя ўдзельніцы новага girl groups.

- Пакуль невядома, колькі дзяўчат будзе ў гурце, - распавядае менеджэр Аляксандра Рыбака ў Беларусі, дырэктар ТАА «Гранд Мьюзік» Андрэй Гузель. - Як мінімум, іх можа быць дзве, а максімум - шэсць. Усё будзе залежаць ад удзельніц кастынгу. Толькі пасля праслухоўвання ўсіх дзяўчат, мы зможам дакладна ведаць, будзе гэта дуэт альбо секстэт і г.д.

Акрамя Аляксандра, браць удзел у выбары таленавітых выканаўцаў будуць прадстаўнікі кампаніі «Гранд Мьюзік», якія заключылі з артыстам эксклюзіўны дагавор аб супрацоўніцтве.

Як толькі гурт будзе сфармаваны, пачнецца праца над запісам і здымкай кліпа. А вось, што будзе з гуртам далей - лепш казаць ужо пасля таго, як мы ўбачым рэакцыю гледача на гэты музычны праект.

У Гародні кастынг пройдзе 19 кастрычніка ў «Цэнтры культуры г. Гародня», вул Дзяржынскага, 1. Рэгістрацыя ўдзельнікаў а 12.00, праслухоўванне з 13.00.

Узяць удзел у кастынгу могуць толькі дзяўчаты ад 18 гадоў. Пры сабе мець пашпарт і дзве фанаграмы уключаючы фальклорную.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках