28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У раёне Бахмуткі ў атачэнні больш за 100 украінскіх вайскоўцаў

6
У раёне Бахмуткі ў атачэнні больш за 100 украінскіх вайскоўцаў

Група 80-й аэрамабільнай брыгады ВСУ, якая ішла на падмогу байцам Нацгвардыі, трапіла ў засаду.

У аўторак, 14 кастрычніка, доўжыліся пастаянныя баявыя сутыкненні ўкраінскіх сілавікоў з тэрарыстамі ў раёне Бахмуткі на Луганшчыне. Пра гэта на сваім сайце паведамляе старшыня Луганскай аблдзяржадміністрацыі Генадзь Маскаль.

Пасля паўночы быў абстраляны блокпост ВСУ поруч п. Залатое Папаснянскага раёна. Паранены адзін вайсковец. Пасля 2-х гадзін ночы баевікі абстралялі, а затым атачылі мясцовасць паблізу 31 і 32 блокпостаў Нацгвардыі ў раёне Бахмуткі. Пачаўся бой.

«На сённяшнюю раніцу дакладнай інфармацыі аб сітуацыі ў Бахмутцы няма. Вядома, што ў атачэнні апынулася 112 байцоў узброеных сіл і Нацгвардыі. Шэраг параненых і кантужаных вайскоўцаў патрапілі ў палон, у іх ліку - адзін камандзір батальёна. Сітуацыю там можна ахарактарызаваць як крытычную. Канкрэтных звестак пра страты бронетэхнікі, колькасці забітых і параненых няма, паколькі падысці да месца баявога сутыкнення немагчыма праз пастаянныя абстрэлы з цяжкай тэхнікі, якая акапалася ў лясным масіве», - адзначае Маскаль.

«Спробы прадстаўнікоў АБСЕ праз тэлефон дамовіцца з кіраўніцтвам ЛНР аб спыненні агню былі безвыніковымі. Баявікі так званага «Войска данскога» не падпарадкоўваюцца ЛНР, а дзейнічаюць на сваё меркаванне», - дадаў ён.

Раней пазіцыі ўкраінскіх сілавікоў абстрэльвалі баевікі так званага 32-й казацкай асобнай акругі «Войска данскога» пад кіраўніцтвам Дромава, якія акапаліся ў лясным масіве і маюць на ўзбраенні блізу 20 танкаў і двух дзесяткаў адзінак іншай бронетэхнікі. «З 8:00 да 8:40, а затым а 10:10 доўжыўся абстрэл з мінамётаў і стралковай зброі па блокпосце Нацгвардыі побач п. Адважнае Славянасербскага раёна. А 10:45 адбылося баявое сутыкненне групы 24-й брыгады ВСУ, якая ішла на падмогу 32-му блокпосту Нацгвардыі, з баевікамі. «З нашага боку ёсць страты бронетэхнікі», - адзначыў Маскаль.

«А 15 гадзіне група 80-й аэрамабільнай брыгады ВСУ, якая ішла на падмогу, трапіла ў засаду. З нашага боку ёсць страты бронетэхнікі. Інфармацыя пра забітых і параненых высвятляецца. З 20:00 да 20:30 баевікі абстрэльвалі з мінамётаў апорны пункт 128-й брыгады ВСУ каля в. Чернухіна Папаснянскага раёна. А 21:30 адбыўся паўторны абстрэл. Страт з нашага боку няма», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках