27 красавiка 2024, Субота, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The New York Times: Нафтавая вайна працягнецца да $70 за барэль

39
The New York Times: Нафтавая вайна працягнецца да $70 за барэль

Саудаўская Аравія і ЗША атакуюць РФ і Іран на нафтавым рынку, спрабуючы паўтарыць досвед 1980-х.

Імклівае падзенне коштаў на нафту - не выпадковасць, а глабальная нафтавая вайна, мяркуе аглядальнік газеты The New York Times Томас Фрыдмэн, піша gordonua.com.

На думку эксперта, на нафтавым полі бою ЗША і Саудаўская Аравія наступаюць на Расею і Іран. Фрыдмэн не выключае выпадковае супадзенне інтарэсаў, але, на ягоную думку, «амерыканцы і саудысты спрабуюць вярнуць перыяд перад крахам СССР, збанкрутаваць супернікаў, апусціўшы кошты да мінімуму».

Саудаўская Аравія заявіла, што можа мірыцца з коштам $80 за барэль цягам двух гадоў, ЗША працягваюць утрымліваць лідэрства ў нафтаздабычы, але кошт ніжэй за $80 не будзе акупляць некаторыя з геалагічных работ, адзначае эксперт. Ён сцвярджае, што зацяжная нафтавая вайна не выгадная не толькі Ірану і Расеі.

Учора кошты нафты маркі Brent пабілі чарговы антырэкорд падзення на Лонданскай біржы, абвалам ніжэй адзнакі $87 даляраў за барэль. 14 кастрычніка нафтавыя ф'ючэрсы ацэньваліся на ўзроўні 86,64 даляраў за барэль. Ніжэй за гэты ўзровень кошты на нафту не апускаліся чатыры гады.

Падзенне коштаў на нафту, якое пачалося з сярэдзіны чэрвеня, звязанае з рэзкім ростам здабычы ў ЗША, ажыўленнем нафтаздабычы ў Лівіі і Іране, запаволеннем эканамічнага росту ў Кітаі. Рост вытворчасці нафты ў Амерыцы абумоўлены сланцавай рэвалюцыяй. Сабекошт сланцавай нафты складае ад 35 да 65 даляраў за барэль. Адсюль вынікае, што пры зніжэнні кошта ніжэй за $70 у Амерыцы паўстануць праблемы. Так што 70 даляраў - гэта рынкавы абмежавальнік, які моцна паўплывае на сусветныя кошты, лічыць расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках