28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ацяпленне менчукам пачнуць уключаць 17 кастрычніка

5
Ацяпленне менчукам пачнуць уключаць 17 кастрычніка

Уключэнне ацяплення ў жылым фондзе Менска пачнецца 17 кастрычніка.

Адпаведная пастанова прынятая сёння Мінгарвыканкамам з улікам неспрыяльнага прагнозу надвор'я, паведамілі карэспандэнту БелТА ў прэс-службе сталічнай мэрыі.

З 17 кастрычніка цяпло будзе падавацца у жылыя дамы, інтэрнаты, гатэлі, басейны, агульнагарадскія лазні, будынкі навучальных устаноў.

Як правіла, пусканаладачныя работы займаюць 4-5 дзён. Цяпло будзе падавацца ў дамы паэтапна - па 20-25% дамоў у дзень. Пасля ўключэння цяпла сістэмы ацяплення адрэгулююць, каб у кватэрах не было занадта горача або занадта холадна. Калі ў жыхароў узнікаюць праблемы, варта звярнуцца ў жыллёва-камунальныя службы для іх ліквідацыі.

Пры тэмпературы паветра вышэй плюс дзесяці градусаў ацяпленне памяшканняў вядуць у рэжыме прапальвання.

Ацяпленне ў школах і дзіцячых садках, бальніцах, іншых медыцынскіх і сацыяльных установах Менска ўключылі 3 кастрычніка. Згодна з правіламі, цяпло спажыўцам першай групы пачынаюць падаваць, калі цягам пяці дзён сярэдняя тэмпература трымаецца ніжэй за 10 градусаў.

Спажыўцы і пастаўшчыкі цяпла сталіцы гатовыя да пачатку ацяпляльнага сезона. Пашпарты гатоўнасці атрымалі ўсе 130 ЖЭСаў, а таксама ўвесь жылы фонд, установы адукацыі і аховы здароўя. У горадзе створаныя неабходныя запасы мазуту і іншых відаў паліва.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках