27 красавiка 2024, Субота, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр з зоны АТА. Дасье на Сцяпана Паўтарака

Новы міністр абароны Украіны змог эфектыўна праявіць сябе ў зоне АТА.

12 кастрычніка прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прыняў рапарт аб адстаўцы кіраўніка Мінабароны Валерыя Гелетэя. Са слоў прэзідэнта, ён выканаў свае задачы і цяпер патрабуецца новы чалавек. Аглядальнікі мяркуе, што звальненне Гелетэя - спроба прэзідэнта выправіць адкрыта слабое звяно ў сваёй камандзе - Гелетэя называлі адным з галоўных вінаватых у паразе сіл АТА ў Ілавайску пасля ўварвання ў Данбас рэгулярных расейскіх войскаў, піша liga.net.

14 кастрычніка Вярхоўная Рада зацвердзіла ў пасадзе новага міністра абароны Сцяпана Паўтарака. Як і Гелетэй, новы міністр - выхадзец з сістэмы МУС. Але, у адрозненне ад Гелетэя, вайсковы досвед у яго значны. Ёсць у новага міністра і вайсковая адукацыя. Акрамя таго, сур'ёзны плюс у ягонай біяграфіі - баявой досвед службы ў гарачых кропках і прамы ўдзел у антытэрарыстычнай аперацыі з самага пачатку. Менавіта Паўтарак ў цеснай каардынацыі з міністрам унутраных спраў Арсенам Авакавым ствараў баяздольную Нацыянальную гвардыю ў першыя месяцы расейскай агрэсіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках