28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран пагадзіўся з абвальваннем коштаў на нафту

17
Іран пагадзіўся з абвальваннем коштаў на нафту

Іран, што ўваходзіць у АПЕК, які традыцыйна выступаў за падтрыманне сусветных коштаў нафты на ўзроўні $100 за барэль, змяніў пазіцыю.

Тэгеран паведаміў, што не пярэчыць супраць зніжэння коштаў, піша Reuters.

Іран займае трэцяе месца ў АПЕК ў здабычы нафты, і ягоны бюджэт шмат у чым залежыць ад нафтавага экспарту, таму краіна звычайна першай выступае за скарачэнне здабычы ў арганізацыі пры зніжэнні сусветных коштаў. Але ў гэты раз АПЕК, мяркуючы па ўсім, не плануе пераглядаць аб'ём вытворчасці.

«У гэты час года зніжэнне коштаў - гэта нармальна. Зніжэнне коштаў кампенсуецца падаражэннем даляра», - сказала крыніца, знаёмая з палітыкай Ірана ў нафтавай сферы.

Намеснік міністра нафтавай прамысловасці Ірана ў аўторак выказаў здагадку, што спад коштаў будзе кароткачасовым.

Кіраўнік Нацыянальнай нафтавай кампаніяй Ірана Рокнэдзін Джавад, калі яго спыталі, ці пашкодзяць нізкія кошты бюджэце краіны, адказаў: «Я так не думаю».

Найбуйнейшы ў АПЕК вытворца Саудаўская Аравія, а таксама Кувейт і Катар, далі зразумець, што не будуць скарачаць здабычу, і значна знізілі кошты для азіяцкіх кліентаў. Арганізацыя абмяркуе квоту на здабычу, якая складае 30 мільёнаў барэляў у дзень, на планавай нарадзе 27 лістапада.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках