28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шапікі ў Менску ўзламалі дзеля марожанага і цукерак

18
Шапікі ў Менску ўзламалі дзеля марожанага і цукерак

Шакаладкі, цукеркі, марозіва і цыгарэты - менавіта гэтых тавараў не далічыліся ў разбітых шапіках.

Як распавёў намеснік начальніка Першамайскага аддзела дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Сяргей Шатрун, пранікалі зламыснікі кожны раз праз акно, абмінуўшы дзверы са складаным замком. У некаторых выпадках умела ўзломвалі ралеты. Паводле асартыменту выкрадзенага тавараў і памеру адтуліны следчыя выказалі здагадку: кралі падлеткі, паведамляюць «Менск-навіны».

Злавіць зламыснікаў атрымалася падчас чарговага ўзлому.

Шапік, у які праніклі хлопцы, быў абсталяваны сігналізацыяй. Інфармацыя, якая паступіла на пульт дзяжурнага, і дазволіла прадухіліць крадзеж. Ужо на пад'ездзе да месца здарэння аператыўнікі ўбачылі двух хлопцаў.

Згледзеўшы патрульную машыну, падлеткі кінуліся хто куды. Але пасля кіламетра пагоні здаліся. Затрыманымі апынуліся 14-гадовыя школьнікі. Пазней экспертыза адбіткаў пальцаў высветліла, што ў крадзяжы ўдзельнічалі тры чалавекі. Перад апошняй вылазкай адзін з аматараў салодкага захварэў. Бліжэйшым часам ён таксама паўстане перад судом.

Ужо высветленыя чатыры факты ўзлому шапікаў гэтай групай падлеткаў. Цяпер яны адпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе. Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа. За крадзеж групай асобаў у асабліва буйной суме маладым людзям можа пагражаць да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках