28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска ЗША знайшло ў Іраку хімічную зброю

2
Войска ЗША знайшло ў Іраку хімічную зброю

Вайсковаслужачым амерыканскага войска ўсё ж удалося знайсці ў Іраку зброю масавага знішчэння.

За перыяд з 2004 да 2011 жаўнеры паведамілі камандаванню аб выяўленні блізу пяці тысяч адзінак хімічнай зброі, хоць на самай справе яе магло быць і больш. Аб гэтым піша выданне The New York Times, якое спасылаецца на ўласныя інтэрв'ю з вайскоўцамі і чыноўнікамі і на інфармацыю з рассакрэчанымі дакументамі, піша NEWSru.com.

Мяркуючы з інфармацыі выдання, знойдзеныя былі боегалоўкі, ракеты і авіяцыйныя бомбы.

Газета канстатуе, што як мінімум у шасці выпадках амерыканскія ці іракскія вайскоўцы, якія патрапілі на склады са старой хімзброяй, падпалі пад ўздзеянне газаў нервова-паралітычнага або скурна-нарыўнога дзеяння. Аднак гэтыя выпадкі былі засакрэчаныя, а частка пацярпелых не атрымала неабходную дапамогу своечасова, удакладняе выданне. Газета дадае, што дакладную колькасць тых, што атрымалі атручэнне невядомая дагэтуль.

Раней афіцыйна паведамлялася, што ні біялагічная, ні хімічная або ядзерная зброя так і не была знойдзеная.

Сёлета ў пачатку ліпеня стала вядома, што баевікі з групоўкі «Ісламская дзяржава» ўзялі пад кантроль стары аб'ект вытворчасці хімічнай зброі на паўночны захад ад Багдаду, на якім, як высветлілася, захоўваюцца тысячы ракет з нервова-паралітычным газам зарын.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках