28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Яцэнюк: «Еўрапейскі вал» на мяжы з РФ пабудуюць за тры гады

4
Арсень Яцэнюк: «Еўрапейскі вал» на мяжы з РФ пабудуюць за тры гады

Прэм'ер-міністр Арсень Яцэнюк прагназуе ўсталяванне мяжы з Расеяй на працягу 3 гадоў.

Пра гэта ён заявіў журналістам 15 кастрычніка пасля агляду абсталяванага ўчастка мяжы побач з міжнародным аўтамабільным пунктам пропуску «Гоптаўка» Харкаўскай вобласці, пішуць «Украінскія навіны».

Арсень Яцэнюк пазначыў усходнюю мяжу Украіны як усходнюю мяжу Еўрапейскага Звязу. «Каму не падабаецца назва праекта «Сцяна», можаце называць яго «Еўрапейскі вал», - сказаў Яцэнюк.

Ён адзначыў, што абсталяванне мяжы мае на ўвазе 6 мэтаў. Прынамсі, яно неабходнае для спынення нелегальнай міграцыі, дыверсійных груп, кантрабанды, перамяшчэння зброі і радыеактыўных матэрыялаў.

«І шостае, і асноўнае: калі няма мяжы, то бязвізавага рэжыму з Еўрапейскім Звязам ніхто не дасць. Калі няма мяжы, то пытанні сяброўства Украіны ў Паўночнаатлантычным звязе таксама немагчыма развязваць», - дадаў прэм'ер-міністр.

Яцэнюк таксама падкрэсліў, што дзяржаўная мяжа - гэта першы рубеж абароны супраць агрэсара, якім з'яўляецца Расея.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках