28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

30 Seconds To Mars назвалі канцэрт у Менску па-беларуску

30 Seconds To Mars назвалі канцэрт у Менску па-беларуску

4 красавіка 2015 у Менску зноў выступіць амерыканскі гурт 30 Seconds To Mars.

Канцэрт з праграмай «Каханне + палкасць» пройдзе ў «Чыжоўка-Арэне», піша БелаПАН.

30 Seconds To Mars з'яўляюцца адным з калектываў свету, якія найбольш гастралююць і збіраюць аншлагі на ўсіх кантынентах. У падтрымку папярэдняга альбома This Is War (2009) за два гады яны далі больш за 300 канцэртаў, за што былі ўключаныя ў Кнігу рэкордаў Гінеса. У падтрымку самага свежага альбома Love, Lust, Faith + Dreams (2013) яны адыгралі ўжо больш за 160 канцэртаў і пакуль што не збіраюцца спыняцца.

У красавіку 2015 яны вернуцца ў Менск з абноўленай праграмай і шоў «Каханне + палкасць». Ужо цяпер можна сказаць, што гэта будзе адзін з галоўных канцэртаў будучага года. Афішы мерапрыемства будуць на беларускай мове.

«Менеджмент групы напісаў, што ў кожнай краіне афішы павінны быць на нацыянальнай мове, уключаючы назву праграмы. Мы ўпершыню сутыкнуліся з такой просьбай, але нам яна спадабалася», - кажа дырэктар у маркетынгу ТАА «КонцертХоллГрупп» Павел Багдановіч.

Квіткі паступяць у продаж 16 кастрычніка праз сайт і касы Kvitki.by, а таксама ў офіс арганізатара (Менск, вул. Карла Маркса, 25, офіс 10). Стартавыя цэны ўсталяваныя на мінімальным магчымым узроўні - ад 350 да 850 тысяч рублёў. Паступова яны будуць падвышацца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках