27 красавiка 2024, Субота, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Гелетэй ачоліў Упраўленне дзяржаховы Украіны

2
Валерый Гелетэй ачоліў Упраўленне дзяржаховы Украіны

Былы міністр абароны Украіны Валерый Гелетэй атрымаў новую пасаду.

Указам прэзідэнта Пятра Парашэнкі ён прызначаны кіраўніком Упраўлення дзяржаўнай аховы, паведамляе «Карэспандэнт».

Свой указ Парашэнка падпісаў праз суткі пасля прызначэння новым міністрам абароны генерал-палкоўніка Сцяпана Палтарака. Прэзідэнт Украіны падкрэсліў заслугі экс-кіраўніка Нацыянальнай гвардыі. «Дзякуючы ягоным байцам, Харкаўская вобласць не стала самаабвешчанай рэспублікай», - падкрэсліў Парашэнка.

Адстаўцы Валерыя Гелетэя папярэднічала чарада абвінавачванняў у адрас Міністэрства абароны ў сувязі з разгромам украінскіх частак пад Ілавайскам у жніўні - пачатку верасня. Начальніку вайсковага ведамства паказвалі, што менавіта шматлікія памылкі ў планаванні прывялі да таго, што перадавым часткам не ўдалося замацавацца ў Ілавайску, а слабыя флангі прывялі да акружэння буйной групоўкі і вялікіх страт.

Са слоў дарадцы прэзідэнта Юрыя Луцэнкі, адстаўка Гелетэя не была спантаннай. У папярэднія дні Парашэнка праінспектаваў абаронныя прадпрыемствы і вайсковыя часткі як у зоне спецаперацыі на ўсходзе, так і ў іншых рэгіёнах Украіны. Змена кіраўніка вайсковага ведамства стала следствам гэтай інспекцыі.

Ураджэнец Закарпацкай вобласці Гелетэй доўгі час працаваў у МУС Украіны, ачольваючы ў пачатку 2000-х гадоў Кіеўскі крымінальны вышук і Упраўленне ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Двойчы ён кіраваў і Упраўленнем дзяржаўнай аховы. У першы раз пры Віктары Юшчанку, а другі раз ужо пасля звяржэння Віктара Януковіча.

Міністэрства абароны Украіны Гелетэй ачоліў 3 ліпеня 2014 года, паабяцаўшы ў гэты ж дзень правесці парад перамогі ў Севастопалі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках