28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«ДДТ» зладзіць у Беларусі чатыры канцэрты

7
«ДДТ» зладзіць у Беларусі чатыры канцэрты

Расейскі гурт «ДДТ» праедзе з турам па гарадах Беларусі.

У нашай краіне легендарныя рокеры не выступалі ўжо шэсць гадоў.

«У нашым жыцці занадта мала яркіх падзей, якія кранаюць за душу. Выступы «ДДТ» - гэта заўсёды асаблівая падзея. Наша каманда з вялікай павагай ставіцца да Юрыя Шаўчука, які працягвае спяваць пра каханне і спачуванне адзін да аднаго, нагадваючы нам пра надзею і веру», - кажа прадзюсар тура Максім Мазуроўскі.

У Беларусі Юрый Шаўчук і ягоная каманда зладзяць чатыры канцэрты: 20 лютага - Віцебск, 22 лютага - Гомель, 24 лютага - Берасце, 26 лютага - Менск, піша БелаПАН.

У праграме - прэзентацыя новага альбома «Празрысты» і ўсе хіты.

Квіткі коштам ад 290 тысяч рублёў паступяць у продаж бліжэйшым часам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках