27 красавiка 2024, Субота, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія экспарцёры прадуктаў харчавання ў РФ нясуць страты

42
Беларускія экспарцёры прадуктаў харчавання ў РФ нясуць страты

Сенсацыйную навіну агучыў учора на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў Міхаіл Мясніковіч.

Ён выказаў занепакоенасць той сітуацыяй, якая склалася цяпер з нашым асноўным экспартным рынкам збыту, піша "Ежедневник".

"Кошты прадуктаў харчавання крыху адстаюць ад тэмпаў дэвальвацыі расейскага рубля, у выніку чаго нашыя экспарцёры нясуць значныя страты ў даляравым вылічэнні", - заявіў Міхаіл Мясніковіч.

Нагадаем, што паводле вынікаў 2013 года Беларусь экспартавала ў Расею прадуктаў харчавання на 4,6 млрд даляраў. Пры гэтым больш за палову ад гэтага экспарту - блізу 2,6 млрд даляраў - прыпала на пастаўкі малака, масла, сыроў, тварагу і ялавічыны.

Чакалася, што дзякуючы санкцыям, якія Расея ўвяла ў дачыненні да Захаду, экспарт беларускіх харчоў павялічыцца не менш чым на 1 млрд даляраў. У брута аб'ёме экспарт сапраўды расце, але вось прытоку валюты ў краіну гэта амаль не дае. Больш за тое, экспарт прадуктаў харчавання ў Расею пачаў выклікаць ва ўрада трывогу. Пры гэтым прэм'ер-міністр загаварыў пра "значныя страты", якія нясуць беларускія экспарцёры. Вядома што, пры зніжэнні курсу расейскага рубля, беларускія вытворцы трапляюць у вельмі нявыгадных коштавых варунках у дачыненні да расейскіх вытворцаў. Нягледзячы ня дэвальвацыю, яны трымаюць кошты на ранейшым узроўні, што вымушаныя рабіць і беларускія экспарцёры.

У даляравым эквіваленце гэта значыць, што кошты беларускіх прадуктаў харчавання на расейскім рынку ўпалі ў 2014 годзе прыблізна на 10-15% у залежнасці пазіцыі таварнай наменклатуры. У выніку Беларусь можа не толькі не атрымаць чаканага росту экспарту прадуктаў харчавання ў даляравым вылічэнні, але нават страціць значныя сродкі ў якасці недаатрыманага прыбытку.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках