28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Промсвязьбанк арганізаваў сіндыкаваную пазыку для Белаграпрамбанка

3
Промсвязьбанк арганізаваў сіндыкаваную пазыку для Белаграпрамбанка

Сума новай угоды склала 70 млн даляраў ЗША і 29 млн еўра.

Промсвязьбанк супольна з Банкам ВТБ, VTB Bank (Нямеччына), АКБ «Новікамбанк» падпісалі пагадненне аб прадаўжэнні на адзін год сіндыкаванага крэдыту Белаграпрамбанку (Рэспубліка Беларусь).

Акрамя падаўжэння тэрміну была павялічаная агульная сума крэдыту і адкрыты новая рата ў еўра. Сума новай угоды склала 70 млн даляраў ЗША і 29 млн еўра. Прыцягнутыя сродкі будуць накіраваныя Белаграпрамбанкам на карпарацыйныя мэты, у тым ліку для гандлёвага фінансавання.

У пагадненні прынялі ўдзел: у якасці першапачатковых упаўнаважаных вядучых арганізатараў - Банк ВТБ і VTB Bank (Нямеччна) AG; у якасці ўпаўнаважаных вядучых арганізатараў - АКБ «Новікамбанк», Промсвязьбанк; у якасці вядучага арганізатара - Intesa Sanpaolo SpA, London Branch; у якасці арганізатараў - Азіяцка-Ціхаакіянскі банк і AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH ды інш. Банкам-агентам выступіў VTB Bank (Нямеччына).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках