28 красавiка 2024, Нядзеля, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вартаўнік гаражнага кааператыва ў Менску скраў Hummer

7
Вартаўнік гаражнага кааператыва ў Менску скраў Hummer

У Менску вартаўнік гаражнага кааператыва скраў дарагі аўтамабіль.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама.

Малады мянчук, які працуе вартаўніком у адным з гаражных кааператываў сталіцы, скраў Hummer, прыпаркаваны на стаянцы ахоўнага ім аб'екта, і ўчыніў на ім ДТЗ.

Як высветлілася падчас разбору, ключы ад аўтамабіля 25-гадоваму вартаўніку, змяняючыся пасля дзяжурства, пакінуў ягоны калега, папрасіўшы перадаць іх уладальніку транспартнага сродку. Малады чалавек, наважыў скарыстацца рэдкай магчымасцю пакатацца на дарагім аўтамабілі, уночы, пакінуўшы сваё працоўнае месца, накіраваўся ў адну з вёсак Менскай вобласці. Вяртаючыся назад у сталіцу, на адной з вуліц хлопец учыніў ДТЗ, пасля чаго, кінуўшы транспартны сродак, схаваўся.

Малады чалавек затрыманы, у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.214 (крадзеж транспартнага сродку або маламернага воднага судна).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках