27 красавiка 2024, Субота, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна не будзе мяняць Пагадненне з ЕЗ на патрабаванне Расеі

7
Украіна не будзе мяняць Пагадненне з ЕЗ на патрабаванне Расеі

Гэта пазіцыя не толькі Украіны, але і Еўразвязу.

Украіна не будзе мяняць тэкст Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, на чым намагае цяпер РФ. Пра гэта заявіў спікер МЗС Украіны Яўген Перабійніс, піша УНН.

Адказваючы на пытанне журналістаў аб тым, ці будзе Украіна цяпер уносіць змены ў Пагадненне аб асацыяцыі, ён сказаў, што такіх зменаў не прадугледжана.

"Пазіцыя не толькі Украіны, але і ЕЗ: ніякіх змяненняў у Пагадненне аб асацыяцыі, якое ўжо ратыфікаванае Вярхоўнай Радай і Еўрапарламентам, парламентамі цэлага шэрагу іншых дзяржаў, быць не можа", - адзначыў Перабійніс.

Раней у ЕЗ падкрэслівалі, што ўносіць змены ў пагадненне аб асацыяцыі паміж Еўразвязам і Украінай могуць толькі яго ўдзельнікі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках