28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ адмаўляецца ад банкаўскай таямніцы

15
ЕЗ адмаўляецца ад банкаўскай таямніцы

Міністры фінансаў краін Еўразвязу ўхвалілі закон, згодна з якім у 28 краінах ЕЗ будзе ліквідаваная банкаўская таямніца.

Пра гэта паведамляе The Financial Times, піша Gazeta.ru.

Паводле новага закона еўрапейскія банкі абавязаныя аўтаматычна высылаць звесткі аб рахунках кліентаў падатковым органам той краіны, грамадзянінам якой з'яўляецца кліент. На думку міністраў краін ЕЗ, новыя патрабаванні дапамогуць прадухіляць сыход ад падаткаў.

Цягам апошніх пяці гадоў супраць прыняцця гэтага закона актыўна выступалі Люксембург і Аўстрыя.

«Нашая адмова выкліканая тэхнічнымі прычынамі, - патлумачыў міністр фінансаў Аўстрыі Ганс Шэлінг. - У Аўстрыі няма ніякай сувязі паміж банкаўскім і адміністрацыйнымі сектарамі, нам трэба цалкам перабудоўваць усю нашую сістэму, а на гэта патрабуецца час».

У выніку краіны ЕЗ былі вымушаныя прапанаваць Аўстрыі дадатковы год, каб дасягнуць дамоўленасці. Закон увойдзе ў дзеянне ў 2017 годзе, за выняткам Аўстрыі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках