28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На тэрыторыі Сірыі застаюцца 80 беларусаў

На тэрыторыі Сірыі застаюцца 80 беларусаў

У Сірыі, паводле інфармацыі на гэты момант, застаюцца блізу 80 грамадзян Беларусі.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, піша БелТА.

"У першую чаргу гаворка ідзе пра сямейнікаў і дзецяй ад змешаных шлюбаў", - удакладніў прадстаўнік замежнапалітычнай установы.

Са слоў Дзмітрыя Мірончыка, з ліпеня 2012 года пасольствам Беларусі ў Дамаску, у тым ліку супольна з расейскімі калегамі, нададзеная дапамога ў эвакуацыі з Сірыі больш чым 250 беларускім грамадзянам.

Як паведамілі 15 кастрычніка расейскія СМІ, напярэдадні самалётам МНС Расеі з Сірыі была эвакуяваная група грамадзян краін СНД, у тым ліку двое грамадзян Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках