4 траўня 2024, Субота, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чак Хэйгэла: Войска ЗША павінна быць гатовае мець справу з войскамі РФ

7
Чак Хэйгэла: Войска ЗША павінна быць гатовае мець справу з войскамі РФ

Міністр абароны Злучаных Штатаў папярэджвае пра пагрозу з боку Расеі.

Чак Хэйгэла, выступаючы ў сераду на штогадовым сходзе Асацыяцыі Войска ЗША, заклікаў амерыканскіх вайсковаслужачых быць гатовымі да таго, каб мець справу з расейскім войскам, якое стаіць на парозе NATO, паведамляе Громадське ТБ.

«Патрабаванні да войска (ЗША) станавіцца ўсё больш разнастайнымі і складанымі. Пагроза з боку тэрарыстаў і мяцежнікаў будзе існаваць для нас яшчэ доўгі час, але мы таксама павінны мець справу з рэвізіянісцкай Расеяй, з яе сучасным і баяздольным войскам, якое стаіць на парозе NATO» , - заявіў ён.

З ягоных слоў, цяпер доступ да разбуральных тэхналогіяў і магутнай зброі мае не толькі дзяржавы, але таксама і «недзяржаўныя суб'екты», паведамляе ТАСС.

«Прывід так званай гібрыднай вайны становіцца ўсё большы, калі нашы апаненты выкарыстоўваюць тактыку паўстанцаў, выкарыстоўваючы пры гэтым добра ўзброеныя сілы і складаныя тэхналогіі», - сказаў Хэйгэла.

Ён паведаміў, што ў зоне адказнасці Ціхаакіянскага камандавання ВС ЗША служаць 80 тысяч жаўнераў, у зоне Цэнтральнага камандавання - 40000. Яшчэ 28 тысяч вайскоўцаў служаць у Еўропе, а таксама тысячы ў Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы, дадаў Хэйгэла.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках