4 траўня 2024, Субота, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Яцанюк: Украіна гатовая ўвесці візавы рэжым з РФ

10
Арсень Яцанюк: Украіна гатовая ўвесці візавы рэжым з РФ

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў, што ў выпадку неабходнасці Украіна гатовая будзе ўвесці візавы рэжым з РФ.

«Калі неабходна будзе ўвесці дадатковыя сродкі кантролю, у тым ліку і візавы рэжым, ён будзе ўведзены», - сказаў ён у эфіры «Шустэр Live» на тэлеканале навінаў «24».

Пытанне аб увядзенні віз ужо паднімаўся ў сакавіку 2014 года, але рэальная пастанова так і не была прынятая.

Украінскі прэм'ер таксама дадаў, што цяпер Украіна праводзіць дастатковы кантроль на афіцыйных пунктах пропуску на ўкраінска-расейскай мяжы, аднак асноўнай задачай цяпер для ўкраінскіх уладаў з'яўляецца «рэалізацыя праекта ўладкавання ўкраінска-расейскай мяжы «Сцяна».

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка раней заявіў, што Кіеў узвядзе на мяжы з Расеяй, калі гэта спатрэбіцца, сучасны магутны комплекс абарончых збудаванняў. Пазней Арсень Яцанюк абвясціў аб пачатку будаўніцтва «рэальнай дзяржмяжы з РФ», праект атрымаў назву «Сцяна», на ягоную рэалізацыю першапачаткова адводзілася шэсць месяцаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках