4 траўня 2024, Субота, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларускія» яблыкі з Польшчы не пусцяць у Расею

4
«Беларускія» яблыкі з Польшчы не пусцяць у Расею

Расея збіраецца скончыць з рээкспартам праз Беларусь забароненых раслінных прадуктаў, якія трапілі пад дзеянне санкцый.

Як паведамляе Rzeczpospolita, такую пастанову Рассельгаснагляд прыняў у сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў, калі пры ўвозе ў Расею за беларускую спрабавалі выдаць самую разнастайную прадукцыю краін Захаду, у тым ліку яблыкі з Польшчы, паведамляе ИноТВ.

З 20 кастрычніка Масква абмежавала імпарт «расліннай прадукцыі» з Беларусі, якая займалася рээкспартам ў Расею тавараў з дзяржаў, якія трапілі пад расейскае эмбарга. «На беларускім рынку прадаваліся таксама «забароненыя польскія яблыкі», - паведамляе Rzeczpospolita.

Паняцце «раслінная прадукцыя» ўключае ўсю гародніна і садавіну. Згодна з пастановай Рассельгаснагляду ўсе беларускія прадукты, якія будуць накіроўвацца ў Казахстан транзітам, павінны перасякаць беларуска-расейскую мяжу ў пэўных памежных пунктах, падкрэслівае Rzeczpospolita.

«Цвёрдая пастанова Расеі звязана з тым, што Беларусь цягам некалькіх месяцаў займалася рээкспартам у Расею забароненых тавараў», - тлумачыць выданне. Дзякуючы гэтай схеме польскія садоўнікі прадавалі свае прадукты беларускім кампаніям, якія ў сваю чаргу прадавалі гэта расейцам. Паводле дакументаў польскія яблыкі праходзілі як вырашчаныя ў Беларусі.

«Нягледзячы на шматразовыя падазрэнні з расейскага боку, якая ўжо прасіла Беларусь растлумачыць, з чым звязаны рэзкі рост экспарту расліннай прадукцыі ў Расею, Менск вытрымліваў халодны спакой і далей працягваў дапамагаць польскім вытворцам прадаваць «забароненыя яблыкі», - падкрэслівае выданне. Таксама з гэтай нагоды на беларуска-расейскай мяжы сталі з'яўляцца кантрольныя пункты. СМІ ў Расеі і Беларусі неаднаразова паведамлялі аб падобных здарэннях.

Тыдзень таму расейцы канфіскавалі больш за 20 тон яблыкаў, якія спрабаваў ўвесці на тэрыторыю Расеі беларускі прадпрымальнік. Паводле дакументаў гэтыя яблыкі былі вырашчаныя ў Беларусі, аднак расейскія мытнікі выявілі парушэнні, прыводзіць прыклад Rzeczpospolita.

Падобны інцыдэнт меў месца некалькі дзён таму назад на тэрыторыі самой Беларусі. Прадпрымальнік з Гародні купіў у Малдове 113 тон яблыкаў і сліў і хацеў прадаць іх у Казахстан. Але падатковая служба выявіла малдаўскае паходжанне садавіны. Тавар коштам больш за 600 тысяч злотых быў канфіскаваны, а беларускі прадпрымальнік паўстаў перад судом.

Варта заўважыць, што раней беларускія ўлады прыхільна ставіліся да рээкспарту забароненых тавараў у Расею, і гэта быў першы выпадак канфіскацыі забароненай Расеяй прадукцыі на тэрыторыі Беларусі. «Аднак паказныя дзеянні беларускіх уладаў асабліва не дапамаглі, і праз некалькі дзён Беларусь далучыцца да кола дзяржаў, на якія распаўсюджваецца расейскае эмбарга», - рэзюмуе польскае выданне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках