4 траўня 2024, Субота, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У суботу ў Менску прагназуюць першы снег

У суботу ў Менску прагназуюць першы снег

Сайт Белгідрамета прагназуе, што ў суботу раніцай у Менску можа пайсці першы мокры снег.

Днём у суботу наогул будзе халаднавата - + 1-3.

Халаднаватае надвор'е, паводле папярэдніх прагнозаў, чакаецца толькі на выходных. А ў панядзелак трохі пацяплее: да + 11-13, піша «Наша Нiва».

Латвійскія сайты паведамляюць, што ва ўсходніх рэгіёнах гэтай краіны мокры снег чакаецца ўжо сёння.

Летась першы снег у Беларусі выпаў 21 кастрычніка, у Віцебскай вобласці, снег ішоў у Віцебску, Сянне, Глыбокім, Паставах, Шаркаўшчыне, Бешанковічах, Оршы, Коханава.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках