4 траўня 2024, Субота, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель: Расея павінна адвесці войскі ад межаў Украіны

10
Мэркель: Расея павінна адвесці войскі ад межаў Украіны

Санкцыі, якія ўвёў ЕЗ супраць Расеі праз агрэсію Масквы ва Украіне, з'яўляюцца важным механізмам ціску.

Пра гэта заявіла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, выступаючы ў бундэстагу з урадавай заявай на парадку дня саміту кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Форуму Еўропа-Азія, піша liga.net.

«Мы шукаем дыялог з Расеяй. Санкцыі не выключаюць дыялог», - заявіла яна. З яе слоў, «становішча ва Украіне, нягледзячы на аб'яву аб спыненні агню, застаецца занадта цяжкім, кожны дзень паступаюць паведамленні аб баях і аб новых ахвярах».

«Мы маем патрэбу ў рэалізацыі менскіх дамоўленасцей, адводзе расейскіх войскаў ад мяжы, правядзенні камунальных выбараў (мясцовыя органы ўлады) на ўсходзе Украіны, якія адпавядалі б ўкраінскім законам», - заявіла канцлер.

На думку Мэркель, садзейнічаць нармалізацыі становішча ва Украіне павінна перш за ўсё Расея. «Ёсць планы правесці перамовы з расейскім прэзідэнтам, - сказала Мэркель. - На парадку дня будзе цэлы шэраг пытанняў, звязаных з Украінай, такіх як пастаўкі газу, а таксама захаванне менскіх дамоўленасцей».

Нагадаем, у сераду канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель пацвердзіла, што абмяркуе ў Мілане з Уладзімірам Пуціным сітуацыю ва Украіне. Таксама саміт прыбудзе прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, які ў пятніцу правядзе перамовы з Пуціным.

Фота: zn.ua

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках