4 траўня 2024, Субота, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хацкевіч пра пасаду трэнера зборнай Беларусі: Пакуль нічога не магу сказаць

1
Хацкевіч пра пасаду трэнера зборнай Беларусі: Пакуль нічога не магу сказаць

Галоўны трэнер кіеўскага «Дынама-2» Аляксандр Хацкевіч распавёў падрабязнасці перамоваў з АБФФ.

Пра гэта ён распавёў by.tribuna.com.

- Ці была канкрэтная прапанова ад АБФФ узначаліць зборную?

- Сафар'ян прылятаў, мы з ім пагаварылі. Размаўлялі пра зборную, пытаў, якія ў мяне планы на будучыню, як я звязаны з кіеўскім «Дынама».

Сёння пасля абеду ён мусіць мне патэлефанаваць зноў. Абмяркуем дэталі больш канкрэтна праз тэлефон.

- Хутка матч зборнай супраць Гішпаніі. Ці ёсць верагоднасць, што ўжо на гэты матч вы выведзеце зборную?

- Пакуль нічога не магу сказаць, - сказаў Хацкевіч.

Нагадаем, галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў пакінуў свой пост. У трох стартавых матчах кваліфікацыі Еўра-2016 зборная Беларусі набрала толькі адзін бал.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках