«Гуляла па МКАД»: у Менску ўчынены двайны наезд на жанчыну
12- 16.10.2014, 12:06
- 21,523
Двайны наезд на невядомую жанчыну быў учынены ноччу 15 кастрычніка на 10-м кіламетры Менскай кальцавой аўтадарогі.
Жанчына рухалася па праезнай частцы.
У трэцяй паласе жанчыну збіў аўтамабіль «БМВ», пешахода адкінула ў другую паласу, дзе на яе наехаў неўсталяваны аўтамабіль (паводле інфармацыі ў СМІ - таксама «БМВ»), які пасля ДТЗ схаваўся.
У дачыненні да кіроўцы першай машыны распачатая справа паводле ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса.
Асоба загінулай пакуль не высветленая. На выгляд ёй 40-45 гадоў, паведамляе БелаПАН.