4 траўня 2024, Субота, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы даказалі, што бульба дапамагае худнець

8
Навукоўцы даказалі, што бульба дапамагае худнець

Спецыялісты аднаго з навукова-даследчых інстытутаў ЗША дапускаюць, што падчас пахудання можна есці бульбу.

Адзінае, трэба кантраляваць агульную колькасць калорый у рацыёне, піша ufanotes.ru.

Для свайго эксперыменту навукоўцы адабралі тры групы людзей, што маюць залішнюю вагу, па 30 чалавек у кожнай. Першая група ўдзельнікаў сядзела на дыеце, якая мела высокі глікемічны індэкс і была малакаларыйнай, другая - ела толькі прадукты з нізкім глікемічны індэксам, ну а трэцяя група добраахвотнікаў не абмяжоўвала сябе ў харчаванні. Усе падыспытныя за тыдзень ужывалі прыблізна 5-7 порцый бульбы.

Праз тры месяцы, высветлілася, што практычна ўсе ўдзельнікі, незалежна ад групы, у якой яны знаходзіліся, схуднелі прыкладна на аднолькавую колькасць кілаграмаў. Значыць, ужыванне бульбы не толькі не дадае лішняй вагі, а яшчэ і дапамагае худнець.

У выніку, навукоўцы зрабілі выснову - правільнае ўжыванне бульбы дапаможа пазбавіцца ад лішніх кілаграмаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках