4 траўня 2024, Субота, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Der Spiegel: Расея стогне, але змякчаць санкцыі рана

11
Der Spiegel: Расея стогне, але змякчаць санкцыі рана

Пуцін жадае не скончыць канфлікт, а папросту яго замарозіць.

Так мяркуе брусельскі карэспандэнт Der Spiegel Грэгар Петэр Шмітц.

«Санкцыі дзейнічаюць, расейская эканоміка стогне, але дастаецца і асобным краінам ЕЗ, у якіх з Расеяй цесныя эканамічныя сувязі. З гэтай нагоды... у некаторых еўрапейскіх сталіцах выказваецца меркаванне, што пара, напэўна, зноў збліжацца з Крамлём», - піша аўтар. Апраўдваецца такая пазіцыя тым, што Уладзімір Пуцін «пагадзіўся на перамір'е і да таго ж адвёў ад украінскай мяжы 17600 расейскіх жаўнераў».

На думку Шмітц, «той, хто выступае за гэткае хуткае ўзнагароджанне, пакутуе на бяспамяцтва. У рэшце, ЕЗ ужо пайшоў Пуціну насустрач, калі адклаў пагадненне аб партнёрстве з Украінай. Да таго ж пакуль няма довадаў, што Расея сапраўды адвяла усё цяжкае ўзбраенне і ўсіх жаўнераў. Акрамя таго, увесь час адбываюцца новыя сутычкі, да сапраўднага «перамір'я» на ўсходзе Украіны яшчэ далёка. Па-ранейшаму ёсць адчуванне, што Пуцін жадае не скончыць канфлікт, а папросту яго замарозіць».

«Час перамоваў пра паслабленне санкцый прыйдзе толькі тады, калі Пуцін праўдападобна прызнае за Украінай права самастойна вызначаць сваю будучыню. Еўропа паказала Пуціну, што яна выступае за самавызначэнне народаў у свабоднай Еўропе. З'яднаўшыся, яна ўстанавіла гэтаму прыхільніку сілавой палітыкі межы, і раней часу гэтыя межы зносіць нельга».

Пераклад: Inopressa.ru

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках