4 траўня 2024, Субота, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Бяссмертны: Пуцін рыхтуецца да веснавога наступу

47
Раман Бяссмертны: Пуцін рыхтуецца да веснавога наступу

Расейскі прэзідэнт едзе ў Мілан з адной мэтай - пацягнуць час.

Галоўны плюс надыходзячых перамоваў у Мілане - мы нарэшце выйшлі з фармату менскіх сустрэч. Тое, што Украіна з самага пачатку завязала ўсе нашы праблемы на Менск, стварыла шмат праблем не толькі Еўропе, але і ўсяму дэмакратычнаму свету, піша былы надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі (2010-2011), камендант Майдану падчас Аранжавай рэвалюцыі, віцэ-прэм'ер урада Юліі Цімашэнкі, старшыня палітычнай партыі «Трэцяя ўкраінская рэспубліка» Раман Бяссмертны ў блогу на сайце «Новы час».

Цяпер мы прыйшлі да разумення таго, пра што дыпламаты казалі з самага пачатку: кангламерат бандыцкіх груповак, які захапіў частку Данецкай і Луганскай абласцей, не можа быць стараной перамоваў. Цэнтр кіравання сепаратыстамі знаходзіцца ў Крамлі - гэта ўсім вядома. Менавіта з гэтым цэнтрам і мае сэнс размаўляць.

На жаль, дзякуючы развязанай у Данбасе вайне, Маскве ўдалося дабіцца таго, да чаго яна імкнулася яшчэ ў мінулым годзе: стаць трэцяй стараной у перамовах Украіны з Еўразвязам. Пра гэта нельга забываць. Разважаючы пра тое, што ўсё ж такі адбылося за гэтыя паўгода, вярніцеся да тэзісаў Крамля часоў прэзідэнцтва Януковіча і паглядзіце, якім спосабам яны дамагліся ўдзелу ў перамоўным працэсе.

Другі момант, важны момант, тычыцца таго, чаго мы можам дамагчыся на перамовах у Мілане. Трэба разумець, што цяпер і гаворкі не ідзе аб якіх-небудзь глабальных дамоўленасцях, хіба што аб тэхналагічным забеспячэнні замірэння. Відавочна, што ні расейская старана, ні кангламерат сепаратыстаў не збіраюцца выконваць менскія дамоўленасці ў тых параметрах, якія былі ўсталяваныя падчас папярэдніх перамоваў. Калі ўкраінская старана выпрацуе тэхналогію забеспячэння замірэння, гэта можна будзе разглядаць як поспех.

Вось толькі апошнія заявы Пуціна і Мядзведзева сведчаць аб тым, што яны не вязуць у Мілан ні механізмаў забеспячэння замірэння, ні нават элементарнай гатоўнасці ў гэтым кірунку працаваць. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова паслухаць іх ультыматыўныя прамовы ў дачыненні да Украіны, Еўразвязу і ЗША.

Мяркую, такая пазіцыя расейскай стараны тлумачыцца тым, што Крэмль разглядае менскія дамоўленасці як фрагментарнае замірэнне, а на справе рыхтуецца да працягу вясновага наступу. Я не магу зразумець толькі аднаго: будуць гэтыя баявыя дзеянні скіраваныя супраць Украіны, ці ж РФ замахнецца і на іншыя тэрыторыі. Мяркуючы з рыторыкі Масквы, з'яўленне новых цэнтраў напружанасці вельмі верагоднае, і пагрозы ў стылі «не цісніце на нас, не тое, будзе яшчэ горш» сведчаць аб тым, што ў расейскіх уладаў ёсць выразныя планы - але яны датычацца не ператварэння замірэння ў мір, а, наадварот, абвастрэння сітуацыі.

Мне здаецца, расейская старана едзе ў Мілан з адной-адзінай мэтай: пацягнуць час. Пра гэта сведчаць і паводзіны сепаратыстаў, і прыгнёт крымскіх татараў, і дзеянні самаабвешчанай крымскай улады. Я ўжо не кажу пра заявы прадстаўнікоў Дзярждумы ў дачыненні да балтыйскіх краін, а таксама Каўказа: усё гэта пацвярджае імкненне Крамля адкрыць новы плацдарм для абвастрэння канфлікту.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках