4 траўня 2024, Субота, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трое жыхароў Рэчыцы напалі на таксіста і скралі аўтамабіль

1
Трое жыхароў Рэчыцы напалі на таксіста і скралі аўтамабіль

У скрадзеным аўто знайшлі дзве пустых бутэлькі з-пад віна.

Учора ў лесе пад Рэчыцай трое мясцовых хлопцаў 25-29 гадоў напалі на 46-гадовага таксіста. Мужчына паспеў уцячы і патэлефанаваць у міліцыю, а злачынная група села ў яго «Аўдзі-80» і паехала катацца, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Як распавяла афіцыйная прадстаўніца УСК Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, міліцыя ўвяла план «Перахоп» і праз некалькіх гадзін у вёсцы Нова-Баршчоўка Лоеўскага раёна супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі сагнанае аўто і затрымалі двух падазраваных. Трэцяга зламысніка пакуль шукаюць.

У скрадзенай машыне знайшлі дзве пустыя бутэлькі з-пад віна. Усе абставіны злачынства высвятляюцца, распачатая крымінальная справа.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках