4 траўня 2024, Субота, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Люстрацыя ва Украіне пройдзе ў чатыры этапы

5
Люстрацыя ва Украіне пройдзе ў чатыры этапы

Праверкі чыноўнікаў пачнуцца ў лістападзе 2014 года і будуць доўжыцца да канца 2016 года.

Аб гэтым сказаў прэм'ер-міністр Арсень Яцэнюк, піша Лігабізнэсінфарм.

Згодна з прынятым урадам планам правядзення праверак, яны пачнуцца ў лістападзе 2014 года. Пад іх трапляюць прэм'ер-міністр, першыя віцэ-прэм'еры, віцэ-прэм'еры, міністры, кіраўнікі цэнтральных органаў выканаўчай улады, кіраўнікі НБУ, ЦВК, чальцы Нацыянальнай рады ў пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання, кіраўнікі Службы замежнай выведкі, кіраўніцтва Дзяржаховы, губернатары, кіраўніцтва дзяржкіравання справамі, Сакратарыята Кабінета міністраў, упаўнаважаны ў пытаннях антыкарупцыйнай палітыкі, сябры ўсіх Нацкамісій.

Другі блок праверак будзе праводзіць Міністэрства юстыцыі, у кожным міністэрстве будзе створаная адпаведная камісія, якая выконвае кантрольную функцыю ў праверцы аўтабіяграфіі і маёмаснага стану кожнага прэтэндэнта на дзяржаўную службу і кожнага дзяржслужачага.

Гэтая камісія будзе адпраўляць дэкларацыі чыноўнікаў у Дзяржаўную фіскальную службу, якая на працягу 60 дзён праверыць дакладнасць звестак, адлюстраваных у падатковай дэкларацыі, на прадмет рэальнасці і карэктнасці.

"Другі блок - гэта міністр юстыцыі і ягоныя намеснікі, Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўная фіскальная служба, СБУ, судовая адміністрацыя і яе падраздзяленні, генеральны пракурор і ягоны намеснікі, а таксама службовыя асобы ГПУ", - адзначыў прэм'ер.

Тэрмін правядзення першых двух праверак - з лістапада 2014 г да студзеня-лютага 2015 года.

"Наогул працэдура даволі грувасткая і складаная і гэта робіцца ўпершыню ва Украіне, але мы пастараемся паскорыць праверкі, як аўтабіяграфічных звестак, так і звестак аб маёмасным стане", - сказаў Яцэнюк.

Трэці блок праверак закране судзейскі корпус. Тэрмін пачатку праверак са снежня 2014 да снежня 2015.

"У нас каля 9 тысяч суддзяў. Пад праверку ў нас будуць падпадаць усе прафесійныя суддзі, чальцы Вышэйшай рады юстыцыі і Вышэйшай кваліфікацыйнай камісіі суддзяў", - адзначыў Яцэнюк.

З сакавіка да траўня 2015 года будуць правяраць першага намесніка і намеснікаў міністраў - кіраўнікоў цэнтральных органаў улады, якія не ўваходзяць у склад Кабінета міністраў, першых намеснікаў і намеснікаў кіраўнікоў НБУ, СБУ, Адміністрацыі прэзідэнта, дзяржкіравання справамі - гэта ўжо шэраг чыноўнікаў ніжняга ўзроўню, у тым ліку, кіраўнікі раённых, абласных пракуратур, вайсковых пракуратур, органаў унутраных спраў.

З красавіка 2015 года да чэрвеня 2016 года будуць правярацца службовыя асобы тэрытарыяльных органаў Мінюста, МУС, ГФС і ўсе астатнія органы ўлады на ніжнім узроўні.

З чэрвеня 2015 года да снежня 2016 года будуць правярацца службовыя асобы, акрамя выбарчых пасад, органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання: "Гэта ўсё астатнія асобы, якія ня трапілі ў папярэднія спісы".

З верасня 2015 года да снежня 2016 праверкі закрануць вайсковыя службовыя асобы ВСУ і іншыя створаныя вайсковыя фармаванні, акрамя вайскоўцаў тэрміновай службы, і вайскоўцаў, прызваных падчас мабілізацыі.

На думку Яцэнюка, кіраўніцтва Мінабароны і Генштаба павінна прайсці ачышчэнне ў першай хвалі люстрацыйных праверак.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках