4 траўня 2024, Субота, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвежцы прадэманстравалі кішэнны беспілотнік

6

Prox Dynamics прадэманстравала на выставе ў ЗША версію мініяцюрнага беспілотнага лятальнага апарата PD-100 Black Hornet.

Акрамя звычайнай камеры ён абсталяваны цеплавізарам, піша Lenta.ru.

PD-100 Black Hornet уяўляе сабой кампактны верталёт масай 18 грамаў і дыяметрам шрубу 120 міліметраў. Ён развівае хуткасць да 18 кіламетраў у гадзіну і можа аддаляцца ад аператара на адлегласць да 1500 метраў. Аўтаномнасць апарата дасягае 25 хвілін.

Як адзначаецца на сайце вытворцы, верталёт працуе практычна бясшумна і можа выкарыстоўвацца для цэлага шэрагу місій, уключаючы выведвальныя і пошукава-выратавальныя.

З 2011 года Black Hornet выкарыстоўваўся ў Афганістане сухапутнымі войскамі Вялікай Брытаніі. У чэрвені Prox Dynamics прадэманстравала ўдасканаленую версію беспілотніка - PD-100 Black Hornet PRS Block II. Ад базавай версіі ён адрозніваецца лепшай устойлівасцю да парываў ветру і дапрацаваным праграмным забеспячэннем.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках