4 траўня 2024, Субота, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандар Смоляр: Дзякуючы Польшчы ЕЗ ацаніў значнасць Украіны

Польшча знаходзіцца ў авангардзе абаронцаў Украіны ў Еўропе.

Пра гэта заявіў, каментуючы расейска-ўкраінскія стасункі, Аляксандар Смоляр, старшыня Фонду Баторыя, перадае Polskie radio (пераклад - charter97.org).

- Расея страціла Украіну як элемент абнаўлення імперыі. Большасць украінцаў сёння настроены супраць Расеі значна больш, чым гэта было некалькі гадоў таму, - тлумачыў экспэрт. На ягоную думку, раней значная частка жыхароў Украіны атаясамлівала сябе з Расеяй. - Гэта было бачна з апытанняў, у якіх палова краіны была за Захад, а палова - за Расею. Сёння, усё гэта значна перасунулася да Захаду, - дадаў Аляксандар Смоляр.

Ён мяркуе, што Масква атрымала сімвалічную перамогу, што да Крыму. Пры гэтым Пуцін здолеў мабілізаваць у сваёй краіне нацыяналістычныя сілы, якія больш радыкальныя чым ён cам. - Яшчэ паглядзім, да чаго гэта прывядзе, - кажа Смоляр. Пуцін, на ягоную думку, не толькі кантралюе але і перш за ўсё дэстабілізуе ўсходнюю і паўднёвую частку Украіны, але гэта недастатковая "кампенсацыя" ў параўнанні са стратэгічнай мэтай, якую ён ставіў, ствараючы Еўразійскі саюз.

На пытанне аб удзеле Польшчы ў перамовах аб будучыні Украіны ў Мілане, старшыня Фонду Баторыя падкрэсліў, што гэта другарадная праблема. На ягоную думку, Варшава адыграла істотную ролю на пачатковым этапе канфлікту, бо прадвызначала палітыку Захаду ў дачыненні да Кіева. Смоляр назваў ролю Польшчы авангарднай. Дзякуючы ёй, як падкрэсліў экспэрт, Еўропа аддала сабе справаздачу ў тым наколькі стратэгічна значная Украіна і наколькі небяспечнай з'яўляецца палітыка Пуціна. Сітуацыя змянілася, на ягоную думку, пасля ўварвання Расеі ва Украіну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках