4 траўня 2024, Субота, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Рубцоў абскардзіў прысуд суда

8
Юрый Рубцоў абскардзіў прысуд суда

Сёння ў суд была адпраўленая касацыйная скарга.

Пра гэта гомельскі актывіст паведаміў charter97.org. Ён дзякуе свайму адвакату, ПЦ "Вясна", гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленку, журналістам і ўсім неабыякавым людзям.

«Разам з касацыяй былі адпраўленыя і заўвагі да пратаколу судовага паседжання, бо ён быў сфальсіфікаваны нават нягледзячы на адкрыты працэс. У пратаколе былі прапушчаныя словы многіх удзельнікаў пасяджэння, бо гэтыя словы маглі былі быць выкарыстаныя ў маёй абароне. Гэтыя фальсіфікацыі яшчэ раз ускосна даводзяць, што для беларускай судовай сістэмы хлусня і скрыўленне рэальнасці - гэта норма. І калі на такія фальсіфікацыі наважваюцца ісці нават падчас адкрытых судовых працэсаў, то што можна казаць пра зачыненыя? Судовай сістэмы ў краіне няма», - кажа ён.

Нагадаем, 6 кастрычніка Юрый Рубцоў быў прысуджаны да 1.5 год «хіміі» нібыта за абразу суддзі. Рэальнай прычынай пакарання з'яўляецца надпіс на футболцы «Лукашэнка, сыходзь». Беларускія праваабаронцы ўжо цяпер называюць гомельскага актывіста новым палітвязням.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках