4 траўня 2024, Субота, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Частку тэрыторыі РФ здадуць у арэнду КНДР

30
Частку тэрыторыі РФ здадуць у арэнду КНДР

Паўночная Карэя мае намер арандаваць 10-15 тысяч гектараў сельскагаспадарчых земляў у Амурскай вобласці Расеі.

Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Мінусходразвіцця РФ Максім Шарэйкін, паведамляе ТАСС.

Са слоў чыноўніка, Паўночная Карэя хоча арганізаваць на гэтай тэрыторыі сельскагаспадарчую вытворчасць і плануе накіраваць інвестара, які гарантуе адпаведнасць расейскім умовам для арэнды такога зямельнага надзела.

Расея патрабуе у арандатара бізнэс-план з гарантаваным фінансаваннем і тэхналогіяй доўгатэрміновага ўзнаўлення сельскагаспадарчай базы.

Пхеньян ускладае вялікія надзеі на гэты праект, які прадугледжвае стварэнне на расейскім Далёкім Усходзе прадпрыемстваў для вырошчвання збожжа і гародніны. У самой КНДР зямля ў дэфіцыце, што абмяжоўвае магчымасці аграрнай прамысловасці для забеспячэнні насельніцтва прадуктамі харчавання.

Перад краінай з насельніцтвам амаль 25 мільёнаў чалавек за апошнія 20 гадоў не раз паўставала праблема голаду. А Расея ўжо не адно дзесяцігоддзе застаецца самым вялікім рынкам працы для паўночнакарэйскай рабочай сілы.

Так, у раёне Хабараўска брыгады рабочых з КНДР нарыхтоўваюць расейскі лес. Калісьці гэтыя брыгады складаліся з паўночнакарэйскіх зняволеных і людзей, якіх урад КНДР уважаў за нелаяльных.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках