4 траўня 2024, Субота, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Сербіі даў ордэн «дарагому брату» Пуціну

21
Прэзідэнт Сербіі даў ордэн «дарагому брату» Пуціну

Таміслаў Ніколіч узнагародзіў прэзідэнта Расеі ордэнам Рэспублікі Сербіі 1-й ступені.

"Дарагі брат Уладзімір, сербскі народ ганарыцца, што ты нясеш самы вышэйшы сербскі ордэн", - сказаў на расейскай мове Таміслаў Ніколіч, перадае ТАСС.

Уладзімір Пуцін падзякаваў свайму візаві за гэтую найвышэйшую ўзнагароду. "Не думаю, што я зрабіў штосьці такое, каб заслужыць такую ўзнагароду", - сказаў Пуцін, адзначыўшы, што ўспрымае яе хутчэй як знак павагі да Расеі і расейскага народу.

"Хачу запэўніць Вас у тым, што Расея, як гэта было ў ранейшыя часы, заўсёды будзе ўспрымаць Сербію як самага блізкага хаўрусніка, самага блізкага сваяка", - яшчэ раз падзякаваў Пуцін за ўзнагароду і запэўніў, што са свайго боку будзе рабіць усё, каб стасункі паміж дзвюма краінамі развіваліся паступова і адказвалі інтарэсам абодвух народаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках